Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Працаўладкаванне ў летні перыяд

Працаўладкаванне ў летні перыяд

БРЫГАДЫ другаснай занятасці

У адпаведнасці з Праграмай арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі ў вольны ад вучобы час, Камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама выдзелены сродкі для працаўладкавання навучэнцаў ДУА « Сярэдняя школа №54 г. Мінска » у летні перыяд 2021 года.

Працягласць штодзённай працы навучэнцаў не можа перавышаць у перыяд летніх канікул:

  • 4 гадзіны 36 хвілін – ва ўзросце 14-16 гадоў;
  • 7 гадзін – ва ўзросце 16-18 гадоў.

Працаўладкаванне навучэнцаў ва ўзросце 14 гадоў і старэй на часовую працу будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь з асаблівасцямі, прадугледжанымі для дадзенай катэгорыі.

Для працаўладкавання навучэнцаў у вольны ад вучобы час неабходны наступныя дакументы:

- накіраванне на працу аддзела працаўладкавання упраўлення занятасці насельніцтва камітэта;

- дакумент, які сведчыць асобу;

- медыцынская даведка аб стане здароўя (форма 1 здр / у-10);

- даведка, якая пацвярджае навучанне ва ўстанове адукацыі;

- працоўная кніжка (пры яе наяўнасці);

- заяву аб прыёме на працу на працоўнае месца згодна са штатным раскладам;

- пісьмовую згоду аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

Па пытаннях працаўладкавання звяртацца да педагога сацыяльнаму Федарэнка В.А. (Тэл. 227-66-52)

Раздзелы сайта