Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Метадычны мост

У дзяржаўнай установе адукацыі Сярэдняя школа №54 у рамках метадычнага моста была арганізавана метадычная пляцоўка з педагогамі гімназіі №28 па тэме Эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання навыкаў функцыянальнай пісьменнасці як асноўнага рэсурсу сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў. Павысіць свой узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогі змаглі, апынуўшыся ў ролі вучняў на ўроку « Беларускі нацыянальны арнамент як форма трансляцыі і абагульнення народнага вопыту, які правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Некраш Ю.І. па тэхналогіі перавернуты ўрок. Педагогі гімназіі №28 па вартасці ацанілі семінар-практыкум кампетэнтнаснага - арыентаваныя заданні на ўроках матэматыкі і інфарматыкі, на якім іх калегі падзяліліся сваімі практычнымі напрацоўкамі. Вопытам арганізацыі клуба Дэбаты, які праводзіць свае сустрэчы ў школе ўжо трэці год, падзялілася Грыгор'ева А.М., класны кіраўнік 10 класа, на майстар-класе Настаўнік - пакліканне ці прафесія?. Метадычны мост педагогі пачатковай школы правялі на базе сярэдняй школы №111. У творчай абстаноўцы педагогі двух устаноў адукацыі падзяліліся вопытам па выкарыстанні інфармацыйна камунікацыйных тэхналогій на вучэбных занятках, метадамі і прыёмамі па актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. На думку ўсіх удзельнікаў, правядзенне мерапрыемстваў паміж школамі ў рамках метадычнага моста спрыялі прафесійнаму росту педагогаў, развіццю далейшай творчай дзейнасці.

Раздзелы сайта